Проект белорусских родителей для всех, кому близка проблема аутизма

Присоединяйтесь к нам в
Помощь в поиске: самое популярное на сайте
Имитация сложных движений нейротипики книги особому ребенку речевые шаблоны одаренность с дисгармоничным типом развития система коммуникации через обмен картинками контакт глазами обучение чтению Сенсорные стратегии Имитация с предметами гнев самоповреждение лицевая слепота Визуальные подсказки как научить ребёнка ежедневное расписание особенности поведения обучение друг эмоциональный интеллект поведение клуб тьюторов родители уроки доброты первые признаки аутизм школа инклюзия артикуляционная гимнастика игра с аутичным ребёнком Picture Exchange Communication System сенсорные ощущения шизофрения Конвенция о правах инвалидов Расслабление фильм о детях с аутизмом помощь ребёнку с аутизмом «исключительные дети» выгорание от аутизма Луна Успокаивющие методы видеоуроки утежеленное одеяло книга социальная история логопед издевательства в школе надевать обувь агрессивное поведение аутичный ребёнок поведенческий момент функция поведения сенсорная игра мультфильм стимминг диагноз аутизм самостимуляция мультик PECS Юлиана Пьянкова инклюзивный класс ABA ребёнок рассказ о непохожем брате эмоции диагноз тьютор имитация игра поведенческий импульс дружба братик фонд «Выход» откуда беруться дети с аутизмом синдром Аспергера воспитание Имитация с использованием крупной моторики агрессия Сенсорная стимуляция высокофункциональный аутизм моббинг Одежда для уменьшения стресса и поведенческих проблем в школе и дома игры
К началу Новости О нас пишут Першы раз у першы клас: рэпартаж з асаблівай лінейкі

Першы раз у першы клас: рэпартаж з асаблівай лінейкі

Першы крок да школьнай дошкі

Першы крок да школьнай дошкі

Коля, Макарый і Ілля — асаблівыя першакласнікі, з імі будуць працаваць дэфектолаг, псіхолаг, а таксама цьютары — спецыялісты, які суправаджаюць вучняў у працэсе навучання як на індывідуальных занятках, так і на агульных з рэгулярным класам уроках.

Падчас святочнай лінейкі разам з дырэктарам школы Андрэем Топаравым хлопцы перарэзалі чырвоную стужачку ля ўваходу ў свой новы рэсурсны клас, дзе ў кожнага вучня ёсць спецыяльна абсталяванае месца для навучання, аформленая сэнсарная зона. Крок за крокам, занятак за заняткам дзеці будуць перамяшчацца ў тую частку класа, дзе знаходзіцца вучэбная дошка. Гэта значыць, ад індывідуальных заняткаў пераходзіць у асяроддзе, блізкае да звычайнага класа. А з часам, упэўненыя бацькі і настаўнікі, пяройдуць у клас да астатніх вучняў. У кагосьці гэта атрымаецца раней, у кагосьці пазней — усё індывідуальна.

Па мерках дактароў, Ілля — цяжкае дзіця: ён не размаўляе. Калі бацькі дзяцей не бяруць ініцыятыву ў свае рукі, такія хлопчыкі аказваюцца ў другім аддзяленні дапаможнай школы або на надомным навучанні. “Інклюзіўная адукацыя дзяцей з аўтызмам у свеце даказала сваю эфектыўнасць, — кажа старшыня савета МДГА “Дзеці. Аўтызм. Бацькі”, мама Іллі Таццяна Якаўлева. — У Беларусі робяцца толькі першыя крокі, і нам будзе лягчэй ісці разам — бацькам і спецыялістам. Мы гатовыя дзяліцца на сайце autismschool.by кожнай маленькай перамогай, каб педагогі і сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з аўтызмам, маглі скарыстацца гэтым досведам”.

Першы крок да школьнай дошкі

Крок наперад два назад?

Лінейка 12-гадовага Цімура прайшла ў школе №18. “Навучанне ў спецыяльнай школе гэта для Цімура крок назад”, — лічыць яго мама, якая да апошняга дня шукала навучальную ўстанову для сына. “Калі будзеце пісаць пра першаклашак — ведайце, што старэйшыя дзеці з аўтызмам па-ранейшаму не патрэбныя нашай масавай школе”, — гаворыць Ірына Дзяргач.

Сёлета Цімур паспяхова скончыў пачатковыя класы ў агульнаадукацыйнай мінскай школе №203. Ён вучыўся ў інтэграваным класе па праграме для дзяцей “з цяжкасцямі ў навучанні” — гэта значыць, большасць прадметаў вывучаў у кабінеце настаўніка-дэфектолага, у кампаніі “асаблівых” вучняў Пашкі і Арцёма. У траўні Пашка паспяхова прайшоў медыцынскую камісію, якая дазволіла хлопчыку вучыцца са звычайнымі дзецьмі: хлопчык “перарос” свае цяжкасці. Арцём застаецца ў той жа школе, але будзе займацца па дапаможнай праграме. А вось Цімуру рэкамендавалі працягнуць праграму “з цяжкасцямі ў навучанні”.

“Праблема ў тым, — кажа Ірына, — што на сярэдняй школьнай прыступцы, дзе знаходзіцца Цімур, вучні “з цяжкасцямі” павінныя ісці ў агульным патоку, дадаткова яны маюць толькі 4 гадзіны заняткаў з дэфектолагам на тыдзень. Для Цімура гэта азначае выпасці з працэсу навучання: ён па-ранейшаму дрэнна ўспрымае інфармацыю, адрасаваную адразу ўсім 27 вучням нашага класа. А на надомнае мы не сыдзем. У якасці альтэрнатывы нам прапанавалі перайсці ў спецшколу №18 — для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Маўляў, праграма “з цяжкасцямі ў навучанні” падобная да праграмы “з цяжкімі парушэннямі маўлення”, затое ў класах спецшколы не больш за 12 вучняў, а настаўнікі маюць досвед працы з асаблівымі дзецьмі. Так, праграма падобная, але не супадае цалкам! Напрыклад, у 18-й школе няма англійскай мовы, якую Цімур вывучаў два гады. Мова, трэба заўважыць, даецца яму лёгка, з аднаго чытання запамінае два дзясяткі словаў. Дырэктар паабяцала ўвесці для нас факультатыў (калі набярэцца хаця б дзесяць ахвоччых з двух класаў паралелі), але, зноў жа, вывучаць мову давядзецца з нуля, і ў атэстат адзнакі за факультатывы не ідуць.

Яшчэ адна праблема: ад Уручча да вуліцы Народнай — каля 13 км. Гэта гадзіна язды толькі ў адзін бок. Шчыра кажучы, мне крыўдна. Любое дзіця з асацыяльнай сям’і, дзе п’юць бацькі, атрымлівае адукацыю ў крокавай даступнасці ад дома. Такое дзіця можа хаміць настаўнікам, гнабіць аднакласнікаў і горда курыць у прыбіральні. Яго палохаюць міліцыяй, але пры гэтым водзяць на стымулявальныя заняткі, прымусова запісваюць у школьныя лагеры і выбіваюць яму пуцёўку ў атрад для “цяжкіх” пры вайсковай частцы. І гэта правільна: у дзіцяці павінен быць шанец жыць інакш, чым яго праграмуюць бацькі. Толькі ў дачыненні да дзіцяці з аўтызмам ўсё дагары нагамі: “месцаў няма” (чаму? Сын не ўчора нарадзіўся, а 12 гадоў назад), “умовы не створаныя” (аналагічнае пытанне), “педагогі не падрыхтаваныя”, “грамадства не гатовае”  (мы сябруем з бацькамі аднакласнікаў сына, і амаль у кожнага з іх ёсць знаёмыя дзеці з асаблівасцямі ў развіцці — выходзіць, яны не грамадства?) і наогул — навошта англійская мова інваліду?

Як навошта? Жыць, працаваць, мець зносіны з сябрамі! Мой Цімур як ніхто іншы быў гатовы да інклюзіўнай адукацыі: пяць гадоў у агульнаадукацыйнай школе плюс у нас ёсць добра падрыхтаваны за лета цьютар. Заставалася толькі знайсці агульнаадукацыйную школу, якая возьме сына і забяспечыць суправаджэнне дэфектолага і псіхолага, але мы пакуль яе не знайшлі.

“Якія ўмовы для мяне не створаныя?” — аднойчы запытаўся сын.

Я не ведала, што яму адказаць”.

Кася Кірпацік
Фота: Зарына Кандрацьева

Источник: http://budzma.by/news/pyershy-raz-u-pyershy-klas-repartazh-z-asablivay-linyeyki.html

Поделитесь в соц. сетях, чтобы и другие родители смогли лучше понять своих детей.